14 снежня ў Оршы (Віцебская вобласць) прайшоў канцэрт маскоўскага гурта “Коловрат”, які складаецца з актывістаў незарэгістраванай неафашысцкай арганізацыі “Русское национальное единство» (РНЕ). На імпрэзу сабралося больш за сотню прыхільнікаў РНЕ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны размахвалі стылізаванай свастыкай і выкрыквалі заклікі з пагрозамі ў бок прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасцей. Для аховы правапарадку пад час канцэрта было працягнута не менш за сотню супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Група “Коловрат” з'яўляецца фактычна забароненай у сябе на радзіме па прычыне таго, што маскоўскія ўлады распачалі барацьбу з прапагандай нацыянальнай нецярпімасці і экстрэмізму. У Расіі гурт не можа знайсці памяшканне для канцэрта, а арганізатарм выступу ў Оршы стаў гарадскі камітэт БРСМ. Канцэрт значыўся ў афішах як мерапрыемства, накіраванае на барацьбу са СНІДам.
Аршанская Каардынацыйная Рада дэмакратычных сіл звярнулася да гарадскіх уладаў з патрабаваннем даць ацэнку прапагандзе фашызму ў горадзе і прыцягнуць кіраўніцтва БРСМ да адказнасці як арганізатараў. Распачаты збор подпісаў сярод інтэлігенцыі горада, чакаецца, што на гэтую падзею адрэагуюць ветэранскія арганізацыі.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться