Грамадскае аб'яднанне “Экадом” працягвае рэалізацыю праграмы “Зялёны тэлефон”.
Кожны жыхар Беларусі, якога непакоіць нейкая праблема стану навакольнага асяроддзя ў ягоным двары, вуліцы альбо горадзе, можа звярнуцца па кансультацыю да юрыста. Спецыяліст “Экадома” адкажа на пытанні, падкажа, у якую інстанцыю трэба звярнуцца, каб вырашыць праблемы, дапаможа скласці заяву.
“Зялёны тэлефон” пачаў працаваць на базе “Экадома” ў маі гэтага года. За гэты час паступіла мноства званкоў ад грамадзянаў. Асабліва актыўнымі былі жыхары Мінска. Найбольш скаргаў паступала ў сувязі са стаянкамі машын ў нявызначаных для гэтага месцах, а таксама ў сувязі з забруджваннем, якое выклікаюць прамысловыя аб'екты.
Як гаворыць юрыст Рыгор Фёдараў, сама арганізацыя не можа вырашыць высказаных праблемаў, але яна даводзіць пытанне да камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай міліцыі альбо жыллёва-эксплуатацыйных кантораў. “Вырашэнне пытання часта зацягваецца, але пра яго трэба казаць і трэба патрабаваць яго вырашэння. Вялікую ролю ў такой сітуацыі адыгрывае гатоўнасць саміх грамадзянаў, якія паведамілі пра праблемы, змагацца за свае правы. Бо парушаюцца менавіта правы жыхароў як асобы. І трэба, каб людзі былі гатовы хаця бы паставіць свой подпіс пад адпаведнай заявай”.
“Зялёны тэлефон” працуе з панядзелка па чацвер з 14 да 19 гадзінаў. Тэл.: (017) 269 10 01.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться